Полацкі фальклорны гурт «Варган» чарговы раз зладзіў Купалле на аграсядзібе «Запаведны востраў», што размясцілася паміж трох азёр у адным з самых маляўнічых куткоў Беларусі. Свята сабрала шматлікіх аматараў традыцыйнай культуры, у тым ліку з нашага рэгіёна. GOROD214.by таксама пабыў на месцы падзеі, каб зафіксаваць атмасферу дзівоснай ночы і падзяліцца фотаздымкамі з чытачамі. Фота: Горад214 Асаблівасць святаў, якія ладзіць «Варган», – у іх сапраўднасці. Удзельнікі гурта не паказваюць спектакль, а жывуць тым, што робяць. Яны спяваюць тыя песні, якія стагоддзямі гучалі на нашай зямлі, імкнуцца аднаўляць традыцыі і выконваць старажытныя абрады з максімальным захаваннем аўтэнтычнасці. Гэтую натуральнасць адчуваюць усе, хто патрапляе ў сяброўскае кола. Таму такой цёплай і шчырай звычайна атрымліваецца атмасфера святкавання. Тым больш на Купаллі, калі столькі людзей імкнецца спасцігнуць таямніцу самай чароўнай ночы года, а кожнае дзеянне ў гэты час напоўнена асаблівым сэнсам. Нездарма ўражанні тых, хто пабыў на свяце, такія ўзнёслыя: «Магічна, чароўна, вельмі прыгожа і ўрачыста. Дзякуй вам за такое фантастычнае Купалле. Уборы, вянкі, песні –  поўная асалода. Адбыўся сапраўдны цуд. Якое шчасце пабачыць усё гэта на свае вочы!». Читайте также: Лучший город на земле – как Полоцк отмечал День рождения Смотровые площадки, якоря, корабельный колокол – как преобразилась набережная Западной Двины в Полоцке В Полоцке появился новый мурал с изображением легендарного князя Всеслава Чародея Белорусский государственный ансамбль «Песняры» поздравил Полоцк с Днем рождения

Photo by Genaro Servín