Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я запрасіў палачан і гасцей горада разам адзначыць Багач. Багачом называлі лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Запаліўшы свечку, жыхары вёскі з песнямі насілі Багач ад хаты да хаты. Зерне сімвалізавала ўрадлівасць, жывы агонь – жыццядайную сілу сонца, а рытуал быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу. Так, 21 верасня а 13-й гадзіне ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я пройдзе фальклорнае свята «На Багача ўсяго багата». Ад арганізатараў: Роспіс сурвэткі. Майстар-клас па жніўных песнях. Абыход з «багачом». Невялічкі восеньскі кірмаш. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная! Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41. Фота: з архіва gorod214.by
Photo by Kuanysh Chap