“Я спадзяюся на працяг нашай шчыльнай супрацы, паколькі мы працуем над вяртаннем Беларусі ў сям’ю свабодных еўрапейскіх дзяржаў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў Х.

На сустрэчы 18 студзеня 2023 года ў Давосе Ціханоўская папрасіла бельгійскага прэм’ера дэ Кро садзейнічаць беларусам у легалізацыі на тэрыторыі Еўрасаюза, у прыватнасці аказаць ім садзейнічанне ў атрыманні часовых дакументаў. Яна падзякавала суразмоўцу за падтрымку ў запуску місіі дэмакратычнай Беларусі ў сталіцы Бельгіі. Дэ Кро адзначыў важнасць “падтрымання Беларусі высока ў [міжнародным] парадку дня”.

Летась 12 ліпеня падчас саміту НАТО ў Вільнюсе кіраўнік МЗС Бельгіі Хабіб запэўніла Ціханоўскую, што падчас старшынства Бруселя ў Савеце ЕС “Беларусь будзе на парадку дня”. Бакі тады пацвердзілі недапушчальнасць змякчэння санкцый на транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз краіны Еўрасаюза, абмяняліся меркаваннямі наконт санкцый у дачыненні да чыноўнікаў і сілавікоў.

Photo by Astrid Sosa