“Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю”, — заявіла яна.

Палітык выказала гонар за полк Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія “здзяйсняюць подзвіг за подзвігам, рызыкуючы жыццём”.

“Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, медыкамі, якія ратуюць жыцці, дасылаюць інфармацыю ў “Беларускі гаюн”, усімі свабоднымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскае войска і набліжаюць перамогу Украіны, якая дасць шанц і на вызваленне Беларусі”, — заявіла дэмлідар.

Яна не сумняваецца, добрыя адносіны паміж народамі будуць адноўлены, а тыя, “хто ўвязаў нашу краіну ў вайну — абавязкова панясуць адказнасць”.

Заглавное фото предоставлено - Dmitry Zvolskiy