Палітык мяркуе, што такое “сур’ёзнае развіццё падзей” патрабуе “моцнага і рашучага” адказу з боку міжнароднай супольнасці.

Перад пасяджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 25 снежня ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) даўно дастаўленая з РФ у Беларусь, “апошняя пастаўка” адбылася на пачатку кастрычніка. “Усё на сваіх месцах, у добрым стане”, — сцвярджае ён.

1 жніўня Лукашэнка заявіў, што больш за палову ТЯЗ, прызначанай для размяшчэння на беларускай тэрыторыі, “завезена і разгрупавана” па краіне.

У сярэдзіне снежня МЗС РФ апублікавала дакумент, з якога вынікала, што рашэнне Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі размясціць у Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю стала “скаардынаваным адказам на эскалацыю пагроз з боку дзяржаў — членаў НАТО, якія працягваюць сцягваць істотныя баявыя сілы да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы”.

“Прынцыповае значэнне ў плане захавання існых міжнародных нераспаўсюджвальных абмежаванняў мае той факт, што кантроль за выкарыстаннем ТЯЗ захоўваецца за Расіяй”, — гаварылася ў дакуменце.

Photo by Katerina Holmes