Калядную вечарыну зладзіў у Полацку фальклорны гурт «Варган», падарыўшы цудоўны святочны настрой усім, хто завітаў на імпрэзу ў Мастацкую галерэю Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Адчуць атмасферу падзеі дапаможа фотарэпартаж нашага карэспандэнта. Каляды – адно з самых старажытных традыцыйных свят беларусаў, прымеркаванае да зімовага сонцавароту, завяршэння старога і нараджэння новага цыклу жыцця. Продкі верылі, што ў гэты пераходны перыяд можна паўплываць на будучыню і запраграмаваць сабе лепшую долю. Таму падчас святкаванняў, якія доўжыліся два тыдні, было прынята выконваць пэўныя абрадавыя дзеянні. Наводзіць чысціню ў хаце, гатаваць рытуальныя стравы і ладзіць багатае застолле, шчодра адорваць калядоўшчыкаў, што хадзілі гуртом ад хаты да хаты і жадалі гаспадарам шчасця, поспеху, дабрабыту на ўвесь наступны год. Элементы страражытных беларускіх абрадаў захаваліся да нашых дзён. У Полацку вывучэнннем і аднаўленнем традыцыйнай народнай творчасці займаецца фалькорны гурт «Варган», імпрэзы якога заўсёды выклікаюць шчырую цікаўнасць. Гэта яшчэ раз засведчыла вечарына ў Мастацкай галерэі, сабраўшая вялікую колькасць гледачоў. Кожны нумар праграмы публіка вітала апладысментамі. Палачане дзякавалі ўдзельнікам гурта «Варган» за талент і майстэрства – цуд на Каляды адбыўся, а ўсе, хто яго пабачыў, змаглі адчуць сапраўдную асалоду. Читайте также: Пусть мечты превращаются в цели. Собрали пожелания полочанам на 2025 год В Новый год – на позитиве. Бодрости духа и отличного настроения желают всем Байдарочники Полотчины «Замечайте хорошее, берегите себя». Читатели рассказали, чем запомнился 2024 год
Photo by Fer Izaguirre