У Наваполацку запрашаюць на адкрыццё выставы графікі мастака Івана Іванова «Гарадскія легенды». Калі? адкрыццё выставы - 2 лютага 2025 года ў 16.00; паглядзець выставу можна да 2 сакавіка 2025. Дзе? у выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка (вул. Юбілейная, 1) Кожны горад, малады ці старадаўні, ўяўляе сабой напластаванне падзей светлых і цемных, часоў росквіту і заняпаду, уваходу ў склад імперый ды эпоху самастойнасці. Мае сваіх герояў і злачынцаў. Гарадскія легенды ды паданні жывуць побач з жыхарамі,чыя жыццёвая мудрасць іх нараджае, а няўмольны час робіць дасканалымі.У дадзеную экспазіцыю ўвайшлі графічныя работы мастака створаныя падчас падарожжаў ды пленэраў ў перыяд з 2014 па 2024 гады. Мастак Іван Васільевіч Іваноў нарадзіўся ў Латвіі ў горадзе Даўгаўпілс у 1981 г. Скончыў мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава ў 2003 г. З таго часу жыве і працуе ў Полацку настаўнікам жывапісу ў мастацкай школе. Удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных пленэраў і выстаў. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 2016 г. Творы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях Польшчы, Германіі, Францыі, Расіі, Канады, Узбекістана і Ірана. Чытайце таксама: Впервые в мире создали полнометражный мультфильм с помощью ИИ. Он белорусский, и его покажут в Новополоцке В Новополоцке приглашают на открытие выставки талантливого мастера акварели Секреты флирта, аксессуары для бала и мужской кабинет. Где в Полоцке можно взглянуть в прошлое?

Photo by Pineapple Supply Co.