Аргентынскi футбалiст Маўра Ікардзі ў апошнiя гады больш праславiўся не гульнёй, а скандаламi: гучны сыход з «Інтэра» ў «ПСЖ» у 2019-м, «Санта-Барбара» з жонкай-агенткай Вандай Нарай.
Не дзіва, што ў аргентынца не атрымалася стаць асноўным у «ПСЖ»: за тры гады ў Лізе 1 ён адзначыўся 23 галамі, для такога клуба гэта мала. Гэта не перашкаджала гульцу атрымлiваць 12,5 млн еўра штогод, піша Трыбуна.
Год таму Ікардзі накіравалі ў арэнду «Галатасараю». Там аргентынец здолеў крыху рэанімаваць кар“еру, выбіўшы 22+7 па «гол+пас» ў 24 матчах вышэйшай лігі Турцыі і стаўшы чэмпіёнам краіны. Гэтым летам Маўра стаў паўнавартасным гульцом стамбульскага клуба – за яго трансфер «Галатасарай» заплаціў 10 млн еўра.
У пяцi матчах новага сезона Ікардзі адзначыўся чатырма галамi – але не толькi. Аргенцiнец шыкануў i набыў самае дарагое аўто ў свеце – Rolls Royce мадэлі Boat Tail. Такiх iснуе толькi тры – да Ікардзі iх мелi мільярдэр з жамчужнай прамысловасці і пара зорных спевакоў Jay-Z i Beyonce. Усе аўто робяць на заказ і ўручную.
Назва мадэлі перакладаецца як «хвост лодкі» не проста так – дызайн машыны нагадвае яхту.
У задняй частцы машыны хаваюцца прыстасаванні для яе асноўнага прызначэння – пікніка: створкі адкідваюцца і дастаецца раскладны парасон са столікамі, там жа месціцца халадзільнік спецыяльна для адмысловага шампанскага, кошт за бутэльку якога складае ад сотняў да некалькіх тысяч еўра. Там жа можна знайсці набор элітнага французскага посуду (мiнiмум 150 еўра за адзiнку).
Таксама ў камплекце з машынай ідзе кішэнны гадзіннік – кажуць, што яго дызайн стваралі тры гады.
Таксама маецца рухавік на 600 конскiх сіл і салон на чатыры месцы, але ж не гэта галоўнае ў люксавым аўто, так?
Цана за ўсё гэтае багацце – 26 млн еўра! Для разумення маштабу: люксавы аўтапарк Крышціяну Раналду на 18 машын каштуе сумарна толькi 21,6 млн еўра.
Калі перакладаць на беларускі футбол, за цану адной машыны Iкардзi можна было б з лёгкасцю набыць склады цяперашняга топ-4 вышэйшай лігі – «Дынама» Мінск, «Тарпеда-БелАЗ», «Нёман» і «Славію». Яшчэ б тры мільёны на ўмоўны «Слуцк» засталося.
Заглавное фото предоставлено - Ron Lach