В Художественной галерее Полоцка открылась персональная выставка известного белорусского скульптора, художника, педагога, лауреата Государственной премии Беларуси Анатолия Артимовича. Выстава, як паведамляюць арганізатары, прысвячаецца 85-годдзю Анатоля Арцімовіча. Яна адкрывае серыю праектаў, прымеркаваных да юбілею мастака, і знаёміць наведвальнікаў са станковымі скульптурнымі творамі, графічнымі кампазіцыямі, фатаграфіямі рэалізаваных манументальных работ, у якіх раскрываецца светапогляд, асноўныя філасофскія ідэі і творчыя тэмы аўтара. Анатоль Арцімовіч — адзін з найбольш яркіх і вядомых майстроў скульптуры свайго часу. Манументальныя творы мастака атрымалі шырокае прызнанне, а педагагічны дар прафесара дазволіў раскрыцца талентам цэлай плеяды маладых беларускіх скульптараў, якія прадстаўляюць сёння галоўныя творчыя сілы Рэспублікі Беларусь. Да найбольш вядомых манументальных прац скульптара адносяцца «Курган Славы» (у суаўтарстве з А. Бембелем, А. Стаховічам), Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (кампазіцыя ўваходу ў мемарыял), кампазіцыя гарэльефа «Салідарнасць» для Мінскага Дома мадэляў (сумесна з А. Яскіным), помнік Ізяславу і Рагнедзе ў Заслаўі, помнік Еўфрасінні Полацкай у Мінску, помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе. Выстава ў Полацку працягнецца да 19 красавіка 2024 года. Супрацоўнікі Мастацкай галерэі запрашаюць жыхароў і гасцей горада пазнаёміцца з творчасцю майстра.

Photo by cottonbro studio