Латушка звярнуў увагу, што абвешчаныя ў вышук могуць быць затрыманыя па лініі Інтэрпола не толькі ў дэмакратычных краінах.
“Некаторыя вельмі любяць ездзіць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, з якімі Польшча нядаўна падпісала пагадненне аб выдачы злачынцаў па запытах пракурораў. Такім чынам, калі падазраваны апынецца на тэрыторыі ААЭ, магчыма, будзе выдадзены Польшчы”, — сказаў ён.
Заглавное фото предоставлено - Dex Planet