У ЗША беларуска правяла шмат гульнявых гадоў – ў 2000 годзе паехала на вучобу ў каледж Заходняй Вірджыніі, а потым стала першай баскетбалісткай з нашай краіны ў жаночай NBA, дзе гуляла за «Шарлот» (2006), «Вашынгтон» (2007) і «Атланту» (2010), піша Трыбуна

11 верасня ў сваім Instagram былая спартсменка паказала свой першы буйны праект у Nike. Яго дэманстрацыя адбылася на Тыдні мод у Нью-Ёрку.

– Мой першы і самы вялікі праект у кампаніі! Гэты лук проста ўнікальны!, – расказала Леўчанка ў сторыз Intsgram.

Былая баскетбалiстка таксама выказала рэспект Кім Шуі. Гэта даволі вядомая дызайнерка ў модным сусвеце, сярод яе прыхільніц, напрыклад, папулярная брытанская поп-спявачка Dua Lipa, якая ў 2018-м выступала на цырымоніі адкрыцця фіналу ЛЧ у Кіеве.

Леўчанка нагадала, што заўсёды марыла займацца модай.

– Я люблю моду, і менавіта так я магу выяўляць сябе. Мяне вельмі натхняе быць тут падчас Тыдню моды ў Нью-Ёрку і бачыць, як гэта чараўніцтва моды адбываецца ўжывую! – напiсала Алена.

Заглавное фото предоставлено - Wallace Chuck