За 17 гадоў Белсат Doc стварыў каля 200 дакументальных фільмаў… Да 2020 года канал выступаў альтэрнатывай дакументальнай студыі «Беларусьфільма», даючы магчымасць беларускім кінематаграфістам здымаць фільмы на вострыя і надзённыя тэмы.

Пасля пратэстаў і падзей 2020-2023 гадоў канал застаўся, бадай, адзінай пляцоўкай, дзе сёння магчымае ўзнікненне беларускага дакументальнага кіно без цэнзуры.

Платформа папаўняецца новымі стужкамі кінематаграфістаў, стваранымі за апошні час.

У прыватнасці, сярод апошніх вартых увагі дакументальных фільмаў — «Да апошняга» рэжысёркі Анастасіі Карповіч. Карціна, створаная ў 2023 годзе, распавядае пра жыхароў вёскі Białkowo (Белкава), якая знаходзіцца на межы Польшчы і Германіі. У Белкава жывуць палешукі — вымушаныя перасяленцы з Заходняй Беларусі. Адразу пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе, людзей сілком выселілі з дамоў і адправілі на іншы канец Польшчы.

За гэта час ужо змяніліся тры пакаленні.

Photo by veerasak Piyawatanakul