Школьніца з Гродна стварыла акаўнт у TikTok пра беларускую мову і збірае тысячы праглядаў

Ідэя прыйшла падчас падрыхтоўкі да ЦТ. У стварэнні заданняў Дыяне дапамагае мама — настаўніца беларускай мовы.

«Наша галоўная мэта — папулярызацыя беларускай мовы. Разам з тым гэта і памочнік для будучых абітурыентаў».

Сёння ў акаўнце БеларускаЯ   — каля тысячы падпісчыкаў, а некаторыя сюжэты набіраюць звыш 70 тысыч праглядаў. Ролікаў жа ўжо больш за 300.

Photo by George Milton