Сустрэча будзе прысвечаная творчасці, гісторыі і будучыні развіцця Еўропы. Вядоўца сустрэчы – Ігар Кулей, кіраўнік аддзела навінаў тэлеканалу «Белсат».

Кшыштаф Занусі – класік польскага і сусветнага кіно, прафесар кінатэатральнага мастацтва. Летам Кшыштаф Занусі правёў майстар-клас у праграме першага нефармальнага з’езда кінематаграфістаў, ён неаднаразова прыязджаў у Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Удзел бясплатны. Рэгістрацыя тут.

Сустрэча будзе праводзіцца анлайн праз ZOOM. Спасылка будзе дасланая ўдзельнікам на email, пазначаны ў форме. Будзе праводзіцца папярэдняя верыфікацыя ўдзельнікаў. Просяць пазначыць дзейны email і псеўданім, калі хочаце ўдзельнічаць ананімна.

Дата: 14 лютага, час: 20.00 па Мінску.

Photo by Keira Burton