Беларуская лідарка наведала офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы адказнай за сувязі з урадам Сабін Франк, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы ў YouTube. Цяпер нашая мова падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфейсе і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту.
Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца.YouTube адсочвае і імкнецца выдаляць зняважлівыя відэа, запісаныя сілавікамі пад прымусам, каналы і акаўнты прапагандыстаў.
Таксама Ціханоўская і Франк абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.
Заглавное фото предоставлено - Geri Tech