Раніцай 7 кастрычніка Ізраіль падвергся масіраванаму ракетнаму нападу з боку сектара Газа, які кантралюе ХАМАС. Члены групоўкі зайшлі на тэрыторыю краіны, вядуцца баі.

Баявое крыло ХАМАС заявіла пра правядзенне ваеннай аперацыі “Паводка Аль-Акса” супраць Ізраіля. Ізраільскія ўлады назвалі тое, што адбываецца, вайной і пачалі ў адказ аперацыю “Жалезныя мячы” ў сектары Газа.

МЗС Беларусі выказала “сур’ёзную занепакоенасць” у сувязі з “рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі”. Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Ізраілі паведамілі, што ім не паступала інфармацыя пра пацярпелых грамадзян краіны.

Заглавное фото предоставлено - Loïc Manegarium