«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.
Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе. Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.
Беларуская мова – гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя».
Photo by Vanessa Loring