Аляксандр Татаранка з’яўляецца таксама аўтарам кнігі «Недазволеная памяць: Заходняя Беларусь у дакументах і фактах: 1921-1954-я гады».

У студзені экстрэмісцкімі прызналі адразу 12 кніг.

«Экстрэмісцкімі», з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі, цяпер з’яўляюцца такія выданні:

  • Анатоль Тарас. «Беларусь превыше всего!: (О национальной беларуской идее)»;
  • Уладзімір Бешанаў. «Год 1942 — учебный»;
  • Вадзім Дзеружынскі. «Забытая Беларусь»;
  • «Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi «рускага свету» i Беларусь. Выпуск 6», пад рэдакцыяй Анатоля Тараса;
  • Сяргей Захарэвіч. «Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 — 1945 гг.»;
  • Леанід Лыч. «Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 — 1944 гг.)»;
  • Анатоль Тарас. «Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей»;
  • «Праблемы гуманiтарнай бяспекi Беларусi: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
  • Віктар Сувораў. «Тень Победы»;
  • Анатоль Тарас. «Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси»;
  • «Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у XXІ ст. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
  • Алег Усачоў. «Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе».

У снежні 2022 года атрымалі такі статус манаграфія Святланы Казловай «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі», ілюстраванае выданне «Айчына» ды некалькі іншых выданні.

Агулам «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі дзясяткі пазіцый, сярод якіх Telegram-каналы «Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы» і «Прадстаўніцтва па замежных справах», а таксама сайт pozirk.оnline.

Заглавное фото предоставлено - Jakayla Toney