З нагоды юбілею ў музеі збяруцца сябры, родныя і прыхільнікі творчасці паэткі. Успаміны і вершы будуць у цэнтры ўвагі ў гэты вечар.

Імпрэза ладзіцца ў межах выставы «На беразе ракі…», якую складаюць матэрыялы сям’і Янішчыц і мастацкія працы ўнучкі паэткі Яны Янішчыц.

Яўгенія Янішчыц (1948-1988) – беларуская паэтка і перакладчыца, нарадзилася на Піншчыне. Аўтарка вершаў, паэм, літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій. Перакладала на беларускую мову з рускай і ўкраінскай. Паэтычная спадчына Яўгеніі Янішчыц — адна з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Уваход вольны.

Дата: 12 снежня. Час: 18.30

Заглавное фото предоставлено - terence b