Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.

Кампазіцыя пад назвай “Кніга” створаная з металу работнікамі Наваградскага заводу металавырабаў. На адной старонцы – партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай – радкі з яго твора, паведамляе навагрудская газета «Новае жыццё».

“О, Навагрудскі край – мой родны дом”, – менавіта пад такой назвай напрыканцы верасня ў Навагрудку праходзіла свята музыкі і паэзіі, прысвечанае Адаму Міцкевічу.

Заглавное фото предоставлено - Spora Weddings