У Віцебску адсвяткавалі 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі і 15-годдзе кансэкрацыі касцёла Езуса Міласэрнага, урачыстасці адбыліся 13 кастрычніка. У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

Віцебская дыяцэзія была створаная 13 кастрычніка 1999 года загадам рымскага папы Яна Паўла II па просьбе кардынала Казіміра Свёнтка, які тады быў арцыбіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. Тэрытырыяльна дыяцэзія супадае з межамі Віцебскай вобласці.

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

Касцёл Езуса Міласэрнага, размешчаны на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, быў кансэкраваны 10 кастрычніка 2009 года, і стаў першым новым каталіцкім храмам, асвечаным у абласным цэнтры за 124 гады. У 2011 годзе ў касцёл Езуса Міласэрнага перанеслі катэдру дыяцэзіі, да гэтага катэдральным быў касцёл святой Барбары — адзіны ў горадзе, што захаваўся праз часы савецкай улады.

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

На ўрачыстасці ў Віцебск сабраліся іерархі з усёй Беларусі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і многія іншыя.

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

Тадэвуш Кандрусевіч падчас гаміліі ўспамінаў не толькі стварэнне Віцебскай дыяцэзіі, але і гісторыю аднаўлення Касцёла ў Беларусі, практычна знішчанага савецкімі ўладамі. *“Біскуп Уладзіслаў узяўся за адраджэнне веры, для чаго засноўваў неабходныя для функцыянавання мясцовага касцёла структуры. Яго смела можна назваць архітэктарам будовы Віцебскага Касцёла”, — адзначыў ён дзейнасць першага Віцебскага біскупа.

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

Біскуп Уладзіслаў Блін даслаў вернікам Віцебшчыны свае прывітанні, іх зачытаў канцлер курыі Віктар Місевіч. Біскуп дзякаваў за малітвы пра яго і перадаваў спадзеў на сустрэчу ў будучым свеце.

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

У Віцебску адсвяткавалі чвэрць стагоддзя існавання каталіцкай дыяцэзіі. Фота Сержука Серабро

Па заканчэнні імшы ўдзельнікі атрымалі на памяць шакаладкі, адмыслова выпушчаныя да юбілею Віцебскай дыяцэзіі. Завяршыліся ўрачыстасці юбілейнай імпрэзай у будынку пры касцёле.