У суботу 13 красавіка ў Наваполацкуадсвяткуюць 32-годдзе Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры. Жыхароў і гасцей горада запрашаюць акунуцца ў творчую атмасферу, паўдзельнічаць у майстар-каласах, наведаць фотазону і выставачныя залы. З нагоды Дня нараджэння супрацоўнікі цэнтра падрыхтавалі майстар-класы па саломапляценні, ручной лепцы з гліны, вырабе мягкай цацкі і абрадавай лялькі. А 15-й гадзіне можна будзе пабачыць батлеечныя інтэрмедыі лялечнага тэатра «Капялюш». З 11да 16 гадзін працуе фотазона «Будзь у Цэнтры», наведванне выставачных залаў – бясплатнае. На старонцы цэнтра ў Інстаграм праводзіцца розыгрыш сертыфіката на суму 30 рублёў. Гэты прыз дазволіць наведаць індывідуальныя майстар-класы альбо набыць сувеніры, зробленыя рукамі рамеснікаў. Запіс на мерапрыемствы – па тэлефоне 50-32-82. Адрас цэнтра: Наваполацк, вул. Паркавая д. 1. Читайте также: «Верхний этаж – это небо, там ангелы, мистерия, волхвы». Телеканал «Мир» нашел Рождественское чудо в Новополоцке Полоцкий театр танца «Премьер – Спонайд» принял участие в съемках двух телепередач. Где посмотреть? Международный фестиваль старинной и современной камерной музыки открылся в Софийском соборе Полоцка  

Photo by Leeloo The First